wd wp Пошук:

Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская

Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская (нар. 3 лютага 1965, в. Мачуль Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія

Скончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, зоаінжынер.

Працавала загадчыкам ветэрынарнай аптэкі калгаса «Запаветы Леніна» Столінскага раёна, майстрам вытворчага навучання Альшанскага навучальна-вытворчага камбіната, заатэхнікам-селекцыянерам калгаса «Беларуская ніва».

Галоўны заатэхнік адкрытага акцыянернага таварыства «Палеская ніва» Столінскага раёна.

Дэлегат другога Усебеларускага народнага сходу. Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды

Мае падзяку Брэсцкага аблвыканкама. Пераможца рэспубліканскага спаборніцтва сярод галоўных заатэхнікаў (2006, 2009, 2011, 2013).

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», дзвюма ганаровымі дыпломамі Брэсцкага аблвыканкама, ганаровымі граматамі Столінскага райвыканкама і Столінскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу[2].

Зноскі

  1. Грынеўская Лідзія Уладзіміраўна Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў