wd wp Пошук:

Лідзія Анатолеўна Леснякова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леснякова. Лідзія Анатолеўна Леснякова (нар. 9 снежня 1982, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 2002 годзе мастацкі каледж № 26 у г. Мінску, у 2007 годзе архітэктурны факультэт БНТУ на кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя», спецыялізацыя — урбадызайн.

Працоўную дзейнасць пачала ў 2003 старэйшым тэхнікам-архітэктарам, затым архітэктарам УП «ТМ архітэктара Л. А. Нардштэйн» і паралельна з 2007 выконвала работы па дагаворах падраду ў «ТМ архітэктара Г. Р. Штэйнмана». З 2010 года архітэктар у ДП «МГІ добраўпарадкавання і гарадскога дызайну»; з 2011 года архітэктар УП «ART de Vita»; з 2012 — архітэктар 1-й катэгорыі ў ТАА «СіціБудСэрвіс»

Член Беларускага саюза архітэктараў і Беларускага саюза дызайнераў (2010).

Узнагароды

Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі. Узнагароджана медалём «Таленты Беларусі» (2000).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе