wd wp Пошук:

Лідзія Іванаўна Навічыхіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юркевіч. Лідзія Іванаўна Навічыхіна (нар. Юркевіч; 1934, Сяргеевічы, Пухавіцкі раён — 21 снежня 2020) — беларускі травазнавец-лекар, спецыяліст па тэхнічным чарчэнні. Аўтар кніг пра лекавыя расліны, па фітатэрапіі і раслінаводстве, а таксама даведачных і вучэбных дапаможнікаў па чарчэнні. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія

Нарадзілася ў сяле Сяргеевічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў 1934 годзе.

Сям’я

Бацька, Іван Кандратавіч, быў лесніком, дзядзька — Канстанцін Кандратаввіч — фельчарам. Па просьбе бацькі-лесніка яны з сёстрамі збіралі травы і здавалі ў аптэку. Бацька ж даў першыя веды аб травах. Яшчэ адзін дзядзька — Іван Данілавіч Юркевіч — вядомы вучоны-лесавод, акадэмік-геабатанік, заслужаны дзеяч навукі БССР, аўтар кнігі пра лекавыя расліны Беларусі, дапамог атрымаць навуковыя веды[1].

Прафесійная кар’ера

Выкладала ў Палітэхнічным інстытуце ў Мінску тэхнічную геаметрыю, начартальную геаметрыю, аўтар мноства падручнікаў па сваёй спецыяльнасці[1][2].

Папулярызацыя фітатэрапіі і батанікі

Лідзія Іванаўна часта выступала на тэлебачанні, выдала шмат кніг па фітатэрапіі[2], апублікавала больш за 300 артыкулаў у газэтах і часопісах, а таксама арганізавала ў Рэспубліканскім Палацы культуры ветэранаў клуб «Дзевясіл», дзе больш за 20 гадоў запар чытала лекцыі па фітатэрапіі, у тым ліку — і на прыродзе, паказваючы, як і дзе растуць лекавыя травы[1].

Абраная бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Некралог
  2. 1 2 Бібліяграфія

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сяргеевічах
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Батанікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фітатэрапеўты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе