wd wp Пошук:

Лівійская аперацыя

Лівійская аперацыя, кодавая назва — Аперацыя «Компас» (англ.: Operation Compass, італ.: Operazione Compass) (9 снежня 1940 — 9 лютага 1941) — стратэгічная ваенная аперацыя узброеных сіл Вялікабрытаніі і саюзнікаў супраць італьянскіх войскаў з мэтай адваявання Егіпта і разгрому 10-й італьянскай арміі ў ходзе Паўночнаафрыканскай кампаніі Другой сусветнай вайны.

Вынікі аперацыі

Нягледзячы на тое, што брытанскія войскі значна саступалі ў колькасці італьянскім, яны змаглі ўдала правесці аперацыю, цалкам разграміць 10-ю армію і ўзяць вялікую колькасць палонных. Італьянцы былі выбітыя з Егіпта і страцілі значную частку Кірэнаікі.

Рашэнне спыніць наступленне было прынята ў сувязі з тым, што новы Прэм’ер-міністр Грэцыі пагадзіўся на высадку англійскіх войскаў. Як і прадбачыў папярэдні грэчаскі ўрад, за гэтым адбылося нямецкае ўварванне ў Грэцыю.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы і аперацыі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Бітвы Італіі
Катэгорыя·Бітвы Вялікабрытаніі