wd wp Пошук:

Лібігхаўз

Лібігхаўз (ням.: Liebieghaus) — гістарычная віла замкавага тыпу ў Франкфурце-на-Майне, у якой размешчана Гарадская галерэя Лібігхаўз. Будынак знаходзіцца на беразе Майна у раёне Sachsenhausen (т.зв. Музейны бераг). Віла была пабудавана ў 1896 годзе па заказу барона Генрыха фон Лібіга (1839—1904), тэкстыльнага фабрыканта з Багеміі. У 1907 годзе будынак быў набыты горадам Франкфурт, каб размесціць там музей для гарадской скульптурнай калекцыі.

Калекцыя музея ўключае перад усім антычныя грэчаскія, рымскія і егіпецкія скульптуры, некаторыя творы сярэднявечча, рэнесансу, барока і класіцызму, а таксама экспанаты з Усходняй Азіі.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. (unspecified title) Праверана 14 лютага 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Музеі Германіі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музеі Франкфурта-на-Майне