Лёзненскі раённы Савет дэпутатаў (руск.: Лиозненский районный Совет депутатов) — прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі Лёзненскага раёна. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 36 дэпутатаў, якія абіраюцца па мажарытарнай сістэме. Тэрмін паўнамоцтваў — 4 гады.
Асноўны артыкул: Спіс дэпутатаў Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання Апошнія выбары ў Лёзненскі раённы Савет дэпутатаў адбыліся ў 2018 годзе. Былі абраны 36 дэпутатаў. Усе абраныя дэпутаты беспартыйныя.
Партыя | Колькасць месцаў |
---|---|
Беспартыйныя | 36 |