Лячэбны факультэт БДМУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Факультэт з’яўляецца найстарэйшым і самым шматлікім у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У 1921 годзе першыя студэнты ўвайшлі ў аўдыторыі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. А з 1930 года лячэбны факультэт стаў пачаткам гісторыі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, які ў 2001 годзе быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Шматлікія гады лячэбны факультэт заставаўся адзіным факультэтам універсітэта і рыхтаваў урачоў практычна ўсіх спецыяльнасцей.