wd wp Пошук:

Лясны кот

Лясны кот (Felis silvestris) — від млекакормячых сямейства каціных.

Апісанне

Знешне падобны на буйнога свойскага ката. Агульны тон афарбоўкі спіны буравата-шэры, са шматлікімі чарнаватымі плямамі. На баках выступаюць 8—12 ясных чорных папярочных палос, і ўздоўж хрыбта цягнецца двайная цёмная паласа. Канец хваста тоўсты, як бы абрублены. Даўжыня цела 47,5—80,0 см, хваста 26—37 см; вышыня ў карку 35—40 см. Маса 5—14 кг.

Пашырэнне

Сустракаецца ў Афрыцы і Еўразіі, у т.л. у Заходняй Еўропе, Малой Азіі, на Каўказе, а таксама на Беларусі вядомы сярэднееўрапейскі лясны кот.

Асаблівасці біялогіі

Характэрныя месцы рассялення ў Еўропе — высокаствольныя, густыя, горныя і поймавыя лясы. Большую частку года вядзе адзіночны, вандроўны спосаб жыцця, хаваючыся на дзень у дуплах, у закінутых норах ці ў густой кроне дрэў. Асноўную пажыву складаюць птушкі і сысуны.

Гон у лютым-сакавіку. Працягласць цяжарнасці каля 60 дзён. Кацяняты, ад 2 да 6 (звычайна 4—5), нараджаюцца ў сховішчах у красавіку-траўні.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каціныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1777 годзе