Ляплё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Ляплёўка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубіцкага сельсавета, вёска Збунін перададзена ў склад Страдзецкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў Брэсцкім раёне. 3 чэрвеня 1957 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Дамачаўскага пассавета[2].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 3 населеныя пункты: Дубіца, Кабёлка і Ляплёўка.