Лялякападобныя (Caprimulgiformes) — атрад нованёбных птушак, у які ўваходзяць 5 сямействаў. Шырока распаўсюджаныя ў цёплых краінах.
Маса цела — ад 50 да 700 г. Характэрнай рысай з’яўляецца вялікі разрэз рота пры маленькай дзюбе. Як правіла, начныя насякомаедныя птушкі. гуахара (Steatornis caripensis), якія гняздуюць у пячорах, здольныя да эхалакацыі.