wd wp Пошук:

Ляднянскі раён

Лядня́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 гг. Цэнтр раёна — мястэчка Ляды. Плошча 340,66 км², насельніцтва 22 085 чал. (1928).

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 6 сельсаветаў: Баеўскі, Бельскі, Іскозскі, Лядняскі, Расткоўскі, Слатаўшчынскі. 24 верасня 1926 года Ляднянскі сельсавет скасаваны, пры гэтым былі ўтвораны Сазонаўскі сельсавет і Ляднянскі местачковы Савет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дубровенскага раёна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Ляднянскі раён
Катэгорыя·Ляды (Дубровенскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе