wd wp Пошук:

Лядня

Ля́дня[1] — рака ў Мсціслаўскім і Горацкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Рамясцвянка (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 13 км[2]. Плошча вадазбору 36 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 ‰. Пачынаецца на мяжы з Расіяй за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Малая Рубанаўка Мсціслаўскага раёна, вусце на заходняй ускраіне вёскі Буда Горацкага раёна. Цячэ ў межах Горацка-Мсціслаўскай раўніны. Рэчышча каналізаванае на 3 участках: ад вытоку на працягу 2,2 км, каля вёскі Вялікая Рубанаўка (0,3 км) і каля вусця на працягу 2,1 км. Асноўны прыток — Рухва (злева).

Зноскі

  1. ЭПБ, 1984
  2. Агульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Проні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Мсціслаўскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Горацкага раёна