wd wp Пошук:

Лявон Лях

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лях.

Лявон Лях (нар. 1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».[1]

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1927 г. у сялянскай сям’і ў в. Хілімоны Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (пазней — Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці). У 1945 г. скончыў Навагрудскае педвучылішча. У 1946 г. падчас вучобы ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце далучыўся да мясцовай групы падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за беларускія нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць.

У сярэдзіне 1947 г. арганізацыю выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў Саюза вызвалення Беларусі (яны былі выдадзены ўладам Алесем Бажко). Пасля гэтага пачаліся арышты і ўдзельнікаў «Чайкі», бо ў выніку канспірацыйнай памылкі некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ. Лявон Лях быў арыштаваны органамі МДБ 17 чэрвеня 1947 і засуджаны ў Баранавічах 18 кастрычніка 1947 г. ваенным трыбуналам за садзеянне антысавецкай арганізацыі да 5 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у баранавіцкай турме, канцлагерах Комі АССР і Магаданскай вобласці.

3 кастрычніка 1956 г. справу пераглядаў Вярхоўны Суд БССР. Рэабілітаваны ў 1975 г. Пасля вызвалення жыў і працаваў у Салігорску.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154847.html Біяграфія Лявона Ляха

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Баранавіцкага настаўніцкага інстытута
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Члены арганізацыі «Чайка»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Выпускнікі Навагрудскага педагагічнага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім ваяводстве