wd wp Пошук:

Лябеднік раскідзісты

Лябеднік раскідзісты[4] (Atriplex patula) — від аднагадовых травяністых раслін роду лябеднік (Atriplex) сямейства Chenopodiaceae.

Апісанне

Расліна вышынёй 30-90 см. Сцябло пераважна галінастае і прамое.

Ніжняе лісце няроўна-рамбічнае, шырока клінаватае і пераважна дзідападобнае з коса ўверх накіраванымі вушкамі. Сцябловае лісце — чаргавальнае, суцэльнае або зубчастае, аднакаляровае без налёту, пераважна зялёнае.

Кветкі сабраны ў шчыльныя, коласападобныя суквецці.

Насенне або выпуклае, чарнабурае, дыяметрам 1-2 мм, або крыху плоскае, больш светлыя дыяметрам 2-3 мм.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лябеднік
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта