wd wp Пошук:

Люстрацыя ва Украіне

Люстрацыя ва Украіне (укр.: Люстрація в Україні) — абмежаванне доступу да дзяржаўнай службы і працы ў органах мясцовага самакіравання для асоб, якія займалі кіруючыя пасады пры ранейшых палітычных рэжымах, супрацоўнікаў спецслужбаў былога СССР, а таксама для асоб, якія падазраюцца ў датычнасці да карупцыі.

Працэдуры люстрацыі, кола асоб, на якіх распаўсюджваюцца люстрацыйныя забароны, а таксама пералік пасад, якія ім забаронена займаць, устаноўлены законам «Аб ачышчэнні ўлады» [1]. Закон уступіў у сілу ў кастрычніку 2014 года.

Па стане на 3 лістапада 2014 года, на падставе закона «Аб ачышчэнні ўлады» было звольнена 347 дзяржслужачых[2].

Выявы

Гл. таксама

Зноскі

  1. ЗАКОН УКРАЇНИ Про очищення влади
  2. Количество люстрированных чиновников возросло до 347. 24tv.ua, 03.11.2014 (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Палітыка Украіны
Катэгорыя·Люстрацыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Рэформы