wd wp Пошук:

Люкшына

Лю́кшынавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 8 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Вялікае Жэжліна.

Плошча паверхні возера 0,66 км². Даўжыня 1,56 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 4,87 км. Найбольшая глыбіня дасягае 10,7 м, сярэдняя 3,9 м. Аб’ём вады 2,58 млн. м³. Плошча вадазбору 27,2 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—5 да 10—13 метраў, пераважна спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. У заходняй частцы пойма шырынёй 150—200 метраў. Зона мелкаводдзя пясчаная і займае каля 26 % плошчы возера. Пачынаючы з глыбіні 2 м дно выслана гліністым ілам, у паўднёва-заходняй частцы — сапрапелем.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана ручаямі з азёрамі Жэжліна, Бобрыца і ракой Бярозаўка. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласць 30—80 м ад берага возера і да глыбіні 5 м (пашыраны харавыя водарасці).

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна