wd wp Пошук:

Люксембургскі палац

Артыкул пра палац у Парыжы. Пра палац у Люксембургу гл. Палац вялікіх герцагаў (Люксембург). Люксембургскі палац (фр.: Palais du Luxembourg) — палац, пабудаваны для Марыі Медычы па праекце Саламона дэ Броса ў 1615-31 гг. у Люксембургскім садзе ў Парыжы, на месцы сядзібы нябожчыка герцага Пінэ з роду Люксембургаў (адсюль і назва).

Стыль — пераходны ад рэнесанса да барока. Па замове Марыі Медычы мастак Рубенс напісаў для гэтага палаца дваццаць чатыры палатна са сцэнамі з жыцця каралевы. Праз некалькі месяцаў пасля заканчэння будаўніцтва Людовік XIII аддаліў яе з Парыжа. Пасля смерці Марыі тут жылі яе сын Гастон Арлеанскі і ўнучка, «Вялікая Мадэмуазель». Падчас нацысцкай акупацыі ў палацы размяшчалася штаб-кватэра люфтвафэ ў Францыі, у ім перыядычна спыняўся Герынг, а генерал-фельдмаршал авіяцыі Гуга Шперле даволі доўга ў ім жыў. У цяперашні час тут засядае Сенат Францыі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Дзяржаўныя рэзідэнцыі ў Парыжы
Катэгорыя·VI акруга Парыжа
Катэгорыя·Палацы Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Будынкі парламентаў