wd wp Пошук:

Людміла Яўгенаўна Здорыкава

Людміла Яўгенаўна Здорыкава (9 мая 1973, Сялец, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[2].

Біяграфія

Нарадзілася 9 мая 1973 года ў в. Сялец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура».

Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара по вучэбнай рабоце, дырэктарам сярэдняй школы № 27 г. Магілева.

Выбіралася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Сям’я

Замужам. Мае сына і дачку.

Зноскі

  1. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Могилевской области Архівавана 30 верасня 2020.
  2. Здорыкава Людміла Яўгенаўна
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая