wd wp Пошук:

Людміла Сямёнаўна Пеціна

Людміла Сяменаўна Пеціна (10 мая 1950, Мінск) — беларуская грамадская і палітычная дзеячка. Старшыня грамадскага аб’яднання Жаночы незалежны дэмакратычны рух (з 1991), член Беларускага Хельсінкскага камітэта з 1996 года.

Біяграфія

Нарадзілася 10 мая 1950 года ў горадзе Мінску. Скончыла геаграфічны факультэт БДУ (1975). З 1978 года працавала інжынерам у ЦНДІ Зернапраект. З 1978 па 1989 года з’яўлялася кіроўцай секцыі экскурсаводаў у турыстычна-экскурсійным комплексу «Мінск-турыст». З 1989 года па 1991 год працавала дырэктарам турыстычнага агенцтва Камкон-тур. У 1991 годзе заснавала асабістае турыстычнае агенцтва «Сусвет-тур».

Асабістае жыццё

Мае дарослага сына.

Грамадская і палітычная дзейнасць

З 1990 года член Беларускага народнага фронту. З 1993 па 1995 гг. з’яўлялася членам Сойма БНФ, з 1991 года — членам Савета Беларускай хрыстыанска-дэмакратычнай партыі. З 1995 — намеснік старшыні Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

Старшыня грамадскай арганізацыі «Жаночы хрысціянска-дэмакратычны рух» (у красавіку 1999 перайменавана ў Грамадскае аб’яднанне «Жаночы незалежны дэмакратычны рух»). Сустаршыня ЖНДД (1999). Член Беларускага Хельсінкскага Камітэта (1996). З 1998 з’яўляецца членам рабочай групы і каардынатарам жаночай праграмы Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі. Была адным з лідараў хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі. Падтрымлівала і развівала кантакты БХДП з Інтэрнацыяналам Хрысціянскай Дэмакратыі, хрысціянска-дэмакратычныя партыі Усходняй Еўропы, удзельнік пасяджэння Палітычнага Бюро ІХД (Брусель, 1996). У 1994-1995-віцэ-прэзідэнт Хрысціянска дэмакратычнага Саюза Усходняй Еўропы. Стваральнік Жаночага адукацыйна-кансультацыйнага цэнтра, які стаў інфармацыйна-рэсурснай базай жаночага руху ў Беларусі. Была арганізатарам Міжнароднага кангрэса «Жанчына — Сям’я — Грамадства» (Мінск, 1994), цыкла навучальных семінараў для жанчын-лідарак «Пекінскія стратэгіі — беларуская перспектыва» (1996—1997). Брала ўдзел у міжнародных праграмах па праблемах жаночага руху.

Аўтар глаў нацыянальнай справаздачы-97 «Жанчыны ў сферы прыняцця рашэнняў» і «Жаночы рух: знаходзячы голас», аўтар больш за 40 публікацый па праблемах жанчын у Беларусі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»