У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мягкова. Людміла Міхайлаўна Мягко́ва[1] (руск.: Людмила Михайловна Мягкова; 26 красавіка 1929 — 2022) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).
Нарадзілася ў Ленінградзе. У 1959 годзе скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай па спецыяльнасці «Кафлярства і мастацкая апрацоўка шкла». Працавала на шклозаводзе «Нёман» у горадзе Бярозаўка (Лідскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі).
Аўтар прац у галіне мастацкага шкла, пераважна ў гутнай тэхніцы. Разам У. Мураверхам стварыла для масавай вытворчасці новыя ўзоры прасаваных вырабаў з каляровага шкла. У сваіх працах выкарыстоўвала традыцыйныя народныя формы посуду. Сярод прац Л. М. Мягковай вазы «Путанка», «Бярозавы гай», «Баранчыкі», наборы посуду «Залаты пеўнік», «Птушыны двор» і інш.