wd wp Пошук:

Людміла Барысаўна Яфімава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яфімава. Людміла Барысаўна Яфімава (19 сакавіка 1937, Горлаўка, Данецкая вобласць, УССР — 3 студзеня 2018, Мінск, Беларусь) — беларускі харавы дырыжор. Народны артыст Беларусі (2000). Жонка дырыжора Юрыя Міхайлавіча Яфімава.

Біяграфія

У 1963 годзе скончыла Ленінградскую кансерваторыю (цяпер Санкт-Пецярбургская кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава). Прадстаўнік Ленінградскай школы харавога дырыжыравання. Падчас вучобы пазнаёмілася са сваім будучым мужам Юрыем Міхайлавічам Яфімавым. Пасля заканчэння кансерваторыі ёй прапаноўвалі ўзначаліць ленінградскую капэлу. З 1967 годзе працавала ў Мінскім музычным вучылішчы імя Міхаіла Глінкі, дзе заснавала канцэртны хор. З 1987 года мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Р. Шырмы. Прыйшла на працу ў капэлу ў час крызісу і змагла паспяхова пераадолець яго. Працягвала і развівала традыцыі заснавальніка капэлы, вялікую ўвагу надавала прапагандзе беларускай народнай песні. Выканаўчай манеры Яфімавай былі ўласцівы глыбокае пранікненне ў змест твору, апора на класічны вакал. Пад кіраўніцтвам Яфімавай капэла выступіла на 26-м міжнародным фестывалі старадаўняй і сучаснай камернай музыкі ў Полацку (Беларусь).

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны, ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай Беларускай праваслаўнай царквы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горліўцы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Харавыя дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня