wd wp Пошук:

Людміла Аляксандраўна Сазонава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сазонава. Людміла Аляксандраўна Сазонава (2 лютага 1945, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 г. Працавала ў праектных арганізацыях Душанбэ, Разані. З 1977 года — вядучы архітэктар у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Запраектавала шэраг жылых дамоў у Ленінабадзе, хірургічны корпус 2-й гарадской бальніцы, 9-павярховы жылы дом у Разані.

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: вытворчы будынак Міністэрства сувязі БССР з вылічальным цэнтрам (1980), будынак райвыканкама і РК КПБ Маскоўскага раёна, 9-павярховы жылы дом з убудаванымі памяшканнямі па вул. Даўмана, Дом жалобных абрадаў (1982), Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (1984) у Мінску.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары Худжанда
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Разані
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў