У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яршова. Людміла Ільінічна Яршова (22 верасня 1932, Алма-Ата) — беларускі архітэктар.
Скончыла Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1956 г. Працавала ў праектных арганізацыях у Ташкенце, з 1973 па 1977 г. — галоўным архітэктарам праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывала ў Мінску.
У аўтарскіх калектывах выканала праекты бальніцы, гасцініцы «Узбекістан» у Ташкенце (1962—1972), праекты прыбудаванай да жылога дому бібліятэкі, дамоў для маласямейных у Наваполацку (1979—1981).
У шлюбе з архітэктарам Анатолем Яршовым.