wd wp Пошук:

Людміла Іванаўна Чупіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чупіна. Людміла Іванаўна Чупіна (25 чэрвеня 1947, г. Шаартуз, Таджыкская ССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Таджыкскі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працавала ў Магілёўграмадзянпраекце, у Магілёўскім будаўнічым тэхнікуме, з 1979 па 1981 г. — галоўным архітэктарам праектаў Магілёўскага аддзела Белкааппраекта, з 1981 года — кіраўнік групы архітэктараў Магілёўграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Магілёве.

Творчасць

Асноўныя працы: мікрараёны ў Крычаве, Горках, генплан Кіраўска (1973), універмаг у Чачэвічах (1980), інтэр’еры сталовай мясакамбіната (1976), 1-я чарга гарадскога парку і пляжу (1981), праекты добраўпарадкавання і азелянення праспекта Дзімітрава (1982), санітарных зон фабрыкі імя Валадарскага і камбіната сілікатных вырабаў, будынак пажарнага дэпо (1985) у Магілёве.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выпускнікі Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя М. Асімі
Катэгорыя·Архітэктары Крычава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Кіраўска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Горак
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Архітэктурна-будаўнічага каледжа (Магілёў)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таджыкістане
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы