wd wp Пошук:

Людвік Ельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ельскі.

Людвік Ельскі (1785, вёска Масаляны, Гарадзенскі павет — 8 жніўня 1843) — ваенны дзеяч, фінансіст. Капітан арміі Герцагства Варшаўскага (1812), маёр французскіх драгунаў (1813).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх гербу «Пелеш», сын Францішка і Амеліі з Прозараў[1].

У 18071810 вывучаў эканоміку ў Парыжы. Службу ў напалеонаўскіх войсках апісаў у мемуарах «Маршы і дзеі польскага корпуса ў маскоўскай кампаніі 1812 года. Ад Магілёва да канца наступальнай вайны» (1845).

Вярнуўся на Беларусь у 1815 годзе, ажаніўся з Клацільдай з Манюшкаў і пасяліўся ў яе маёнтку Ляды Ігуменскага павета. 3 1823 у Варшаве, прэзідэнт Польскага банка (1828).

Падчас вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў намеснік міністра скарбу, потым у эміграцыі[1].

У першым шлюбе меў сына Уладзіміра і дачку Ізабелу. Другі раз ажаніўся з Габрыэляй Разаліяй Дупаілаў (Dupaillau), якая нарадзіла яму сына Людвіка[2].

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. 1 2 Ельскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 352.
  2. Ludwik Jelski h. Pielesz(польск.) . Potomkowie Sejmu Wielkiego (17 сакавіка 2011).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1785 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1843 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ельскія
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Удзельнікі вайны 1812 года
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Асобы