wd wp Пошук:

Людвіг Дыль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дыль.

Людвіг Дыль (ням.: Ludwig Dill; 2 лютага 1848, Гернсбах — 31 сакавіка 1940, Карлсруэ) — нямецкі мастак.

Жыццё і творчасць

Першапачаткова Людвіг Дыль вывучаў архітэктуру ў штутгарцкай Політэхнічнай школе (да 1872 года), затым ён вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў Мюнхена. З 1874 ён — вучань Тэадора фон Пілоці і Ота Зайца. Аднак найбольшы ўплыў на яго творчасць аказаў мюнхенскі пейзажыст Адольф Лір. Пачынаючы з 1874 года мастак адкрывае для сябе Паўночную Італію. Найбольш плённым быў для яго час, праведзены ў Кёджы каля Венецыі. Напісаныя тут у пачатку 1890-х гадоў пейзажы сваёй арнаментальнай стылізацыяй набліжаюць яго ў цэлым рэалістычную творчасць да югендстылю.

Людвіг Дыль, вядомы як пейзажыст і марыніст, быў адным з сузаснавальнікаў руху Мюнхенскі сецэсіён, прэзідэнтам якога ён і з’яўляўся з 1894 па 1899 год. У 1894 годзе Дыль пераязджае ў Дахау пад Мюнхенам і, разам з Адольфам Хёльцэлем і Артурам Лангхамерам утварае мастацкую школу «Новае Дахау» стаўшы, такім чынам, адным з найбуйнейшых прадстаўнікоў калоніі мастакоў Дахау. З 1899 па 1919 год Л.Дыль выкладаў у Акадэміі прыгожых мастацтваў Карлсруэ. У летнія месяцы ён па-ранейшаму жыве і малюе ў Дахау, дзе ў яго была свая хата. У Дахау і ў Карлсруэ ў гонар мастака названы вуліцы.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118525700 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Ludwig Karl Franz Wilhelm Dill
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1848 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гернсбаху
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Штутгарцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Карлсруэ
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Карлсруэ
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў