wd wp Пошук:

Людавіт Пасаўскі

Людавіт (забіты ў 823) — князь панонскіх харватаў (каля 810—823).

Галоўная крыніца інфармацыі пра Людавіта — Аналы каралеўства франкаў[1].

Людавіт, магчыма, сын свайго папярэдніка Вайнаміра[2], узначаліў барацьбу харватаў супраць франкаў. У 819 годзе ён разбіў войскі франкаў і пры падтрымцы славенцаў атрымаў перамогу[en] над войскамі саюзніка франкаў — жупана далмацінскіх харватаў Борны. Паходы супраць Людавіта, прадпрынятыя франкамі ў 820 і 821 гадах, не мелі поспеху. Аднак у 822 годзе, калі ў Панонскую Харватыю было накіравана новае шматлікае войска франкаў, Людавіт быў вымушаны адступіць у Далмацыю, дзе ў наступным годзе быў забіты адным са сваякоў Борны.

Пераемнікам забітага князя ў Панонскай Харватыі стаў Уладзін, сын аднаго з папярэднікаў Людавіта — Сіліміра[2].

Зноскі

  1. Аналы каралеўства франкаў
  2. 1 2 Croatian rulers Архівавана 3 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў Далмацыі
Катэгорыя·Князі харвацкія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 823 годзе
Катэгорыя·Асобы