Любі́шчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Любішчыцы.
Колькасць двароў — 799, колькасць жыхароў — 1749.
Старшыня — Варановіч Мікалай Анатолевіч[1], кіраўнік спраў — Осіпік Галіна Мікалаеўна[1].
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 9 жніўня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Яглевіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1747 чалавек[3], з іх 93,9 % — беларусы, 3,8 % — рускія[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: аграгарадок Любішчыцы, вёскі Панкі, Плехава і пасёлак Майск.