wd wp Пошук:

Любіцына

Любі́цынавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Двор Суша.

Плошча паверхні возера 0,35 км². Даўжыня 1,05 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 2,73 км. Найбольшая глыбіня 5,6 м, сярэдняя 3,8 м. Аб’ём вады ў возеры 1,33 млн м³. Плошча вадазбору 1,25 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 10—16 м, на поўначы і паўднёвым усходзе пераважна спадзістыя вышынёй 1—4 м. Паўночна-ўсходнія і заходнія схілы катлавіны стромкія ў ніжняй частцы. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі тарфяністыя, вышынёй да 0,2 м. У паўднёвай частцы берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе часткова сплавінныя. Дно да глыбіні 1,5 м укрываюць пясчаныя адклады, глыбей — крэменязёмісты сапрапель. Возера эўтрофнае і слабапраточнае. У заходняй частцы злучаецца пратокай з возера Цеменіца. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,5 м. Каля берагоў палоса трыснягу і чароту шырынёй да 5 м.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96