wd wp Пошук:

Любуцкі дагавор

Любуцкі дагаво́р 1372 го́да заключаны ў сярэдзіне ліпеня 1372 года ля горада Любуцк на рацэ Ака (побач з сучасным горадам Алексін Тульскай вобласці), паміж вялікімі князем літоўскім Альгердам і Кейстутам, з аднаго боку, і вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам (Данскім) і серпухаўска-бароўскім князем(руск.) бел. Уладзімірам Андрэевічам Храбрым(руск.) бел. (мужам дачкі Альгерда Алёны), з другога. З літоўскага боку ўдзельнічаў таксама вялікі князь цвярскі Міхаіл Аляксандравіч(руск.) бел. (паводле цвярскога летапісу, «князь великы Михаило Александрович поиде в том же миру»).

Любуцкі дагавор завяршыў маскоўскую кампанію 1372 года ВКЛ і саюзнай яму Цвяры, якая мела на мэце абараніць уладанні Цвярскога вялікага княства ад захопу Масквой і прадухіліць ператварэнне Цвяры ў васала Масквы; кампанія пачалася нечаканым з’яўленнем літоўскага войска пад Пераслаўлем 7 красавіка (аблога была няўдалай) і працягвалася паходамі літоўска-цвярскога войска на спрэчныя паміж Цверру і Масквой гарады Кашын і Таржок. 12 ліпеня літоўскае і цвярское войскі злучыліся ля Любуцка на стыку маскоўскіх, разанскіх і літоўскіх уладанняў для трэцяга (пасля паходаў 1368 і 1370 гадоў) сумеснага паходу на Маскву. Туды ж падышлі асноўныя сілы маскоўскага войска, але пасля няўдалай для літоўска-цвярскога войска сутычкі перадавых атрадаў і некалькіх дзён «стаяння» на процілеглых баках глыбокага яра быў заключаны Любуцкі дагавор.

Тэкст дагавора не захаваўся, але згодна з Супрасльскім летапісам па сваім характары гэта быў «вечны мір», які пацвердзіў пратэктарат ВКЛ над Цверру і даваенныя межы. Любуцкі дагавор падвёў рысу пад серыяй войнаў паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай 13681372 гадоў; пасля чаго ваенных дзеянняў паміж імі не вялося да 1406 года, хаця ў дачыненні да Цвяры Любуцкі дагавор быў парушаны Масквой ужо ў 1375 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумара тома
Катэгорыя·Мірныя дагаворы XIV стагоддзя
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Маскоўскай дзяржавы
Катэгорыя·Вайна Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай (1368—1372)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыя Тульскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·1372
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Вялікага Княства Цвярскога
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай