wd wp Пошук:

Любоў Васілеўна Ракава

Любоў Васілеўна Ракава (15 красавіка 1948; вёска Сушчэўская Слабодка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі этнограф, кандыдат гістарычных навук, доктар гістарычных навук (2010), грамадскі дзеяч. Лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2008 года за ўдзел у напісанні дзесяцітомнага выдання «Беларусы».

Біяграфія

У 1950 годзе сям’я пераехала ў горад Чавусы, дзе яна ў 1966 годзе закончыла СШ № 2. З 1967—1972 гады — вучоба ў Магілёўскім педінстытуце на гістарычным факультэце. З 1968 года жыла і працавала ў Мінску. Працавала сакратаром віцэ-прэзідэнта АН БССР акадэміка К. І. Лукашова. З 1970 года працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі, спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам, а з 1984 — старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1978 годзе паступіла ў аспірантуру па спецыяльнасці этнаграфія, абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме Быт і культура працуючай моладзі горада (1983). Потым займалася вывучэннем сям’і і сямейнага быта беларусаў. Па гэтай тэме апублікавала раздзел у калектыўнай манаграфіі Сям’я і сямейны быт беларусаў (1990).

Апублікавала звыш 40 работ у кнігах і часопісах, прысвечаных розным праблемам быта і культуры насельніцтва Беларусі і асабовую манаграфію Быт і культура гарадской моладзі, 1989 г.

Займаецца грамадскай дзейнасцю: чытае лекцыі, выступае па радыё і тэлебачынню з прапагандай лепшых народных традыцый.

Публікацыі

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Асобы