wd wp Пошук:

Любоў Аляксандраўна Філімонава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філімонава.

Любоў Аляксандраўна Філімонава (12 кастрычніка 1948, Мінск) — беларуская паэтэса, празаік, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1971 годзе скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве. Да 1972 года працавала на Омскім тэлебачанні, у 1972—1980 гадах — малодшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1983—1984 гадах — рэдактарам літаратурна-драматычнай рэдакцыі на Беларускім тэлебачанні.

Творчасць

Друкавацца пачала ў 1967 г. у перыёдыцы, у тым самым годзе апублікавала ў часопісе «Нёман» першую нізку вершаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Стазвоны» (1974), «Гучныя фарбы» (1978), «Імправізацыя» (вершы, паэма, 1988). Выйшаў зборнік апавяданняў «Пад шолах ветразяў» (1981).

Перакладае з англійскай, польскай, французскай, венгерскай моў. З туркменскай пераклала кніжку вершаў К. Чаліева «Чароўнае шкельца» (1983). Укладальнік і адзін з перакладчыкаў анталогіі дзіцячай туркменскай літаратуры «Кветкі Каракумаў» (1990).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага