Любо́ў Іва́наўна Мазале́ўская (12 (25) студзеня 1903, маёнт. Каўшова, цяпер Мастоўскі раён — 18 ліпеня 1964) — беларуская артыстка, тэатральны рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
Унучка Рыгора Мазалеўскага. Вучылася ў Скідальскім вучылішчы і Гродзенскай прыватнай гімназіі. У 1920 г., падчас польска-савецкай вайны, з адступаючай Чырвонай Арміяй з’ехала на ўсход. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926), працавала ў Тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) і Тэатры імя Янкі Купалы (Мінск), на кінастудыі, выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Арганізатар, галоўны рэжысёр (1956—1961, 1963—1964) Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (Мінск). Знялася ў шэрагу карцін беларускай кінастудыі.
Любоў Іванаўна Мазалеўская на Вікісховішчы |