wd wp Пошук:

Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт

Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Lubelska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Любліне.

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1953 годзе ў Любліне як Вячэрняя інжынерная школа. Адначасова са стварэннем школы пачаў функцыянаваць яе першы факультэт - механічны. У 1965 годзе вучэльню перайменавалі ў Вышэйшую інжынерную школу. У тым жа годзе быў створаны факультэт грамадзянскага будаўніцтва, годам раней - электратэхнічны факультэт. У 1977 годзе Вышэйшую інжынерную школу перайменавалі ў Політэхніку. У 1988 годзе быў створаны факультэт кіравання і асноў тэхнікі, які з 28 снежня 2007 года быў ператвораны ў факультэт кіравання. У 2003 годзе факультэт электратэхнікі быў ператвораны ў факультэт электратэхнікі і інфарматыкі. Са снежня 2007 года ў ВНУ дзейнічае шосты факультэт - факультэт асноў тэхнікі.

З’яўляецца адным з пяці дзяржаўных універсітэтаў у Любліне, з якіх адзіны мае тэхнічны профіль. Універсітэт прапануе праграмы навучання на ўзроўні бакалаўра, інжынера, магістра і доктара. Уключае 14 навучальных будынкаў, частка з якіх - гістарычныя сядзібы. Адміністрацыя ўніверсітэта размешчана ў гістарычных будынках былога палаца Сабескіх на вул. Бернардынскай у цэнтры горада.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·1953 год у Польшчы
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Люблін
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1953 годзе