Люба́шаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Любашава (да 1954 г. — Ганцавічы).
Створаны 12 кастрычніка 1940 года як Ганцавіцкі сельсавет у Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Ганцавічы. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Любашаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Любашава[1]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2418 чалавек[2], з іх 93,0 % — беларусы[3].