wd wp Пошук:

Любачынскі сельсавет

Люба́чынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. — Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Любачын.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года. Скасаваны 1 снежня 1975 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Дварэцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёскі Азярніца, Боркі і Любачын.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лунінецкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1975 годзе