Любаньскі павет[1] (польск.: Powiat lubański) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Ніжнесілезскага ваяводства. Цэнтр павета — горад Любань. Павет утвораны ў выніку адміністрацыйнай рэформы ў 1999 годзе. Займае плошчу 428,3 км². Насельніцтва павета складае 54,3 тыс. чалавек.