wd wp Пошук:

Льюіс Уолт

Льюіс Уільям Уолт (англ.: Lewis William Walt; 16 лютага 191326 сакавіка 1989) — чатырохзоркавы генерал Корпуса марской пяхоты ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 лютага 1913 гады ў акрузе Уобансі, штат Канзас[4]. Скончыў сярэднюю школу ў Форт-Колінз, штат Каларада. У 1936 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне хіміі ва Універсітэце штата Каларада.

Ва ўзросце 17 гадоў уступіў у нацыянальную гвардыю, але ў красавіку 1937 г. перанакіраваўся ў 6-ы полк марской пяхоты. З жніўня таго ж года па люты 1938-го знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Шанхаі, дзе займаўся аховай міжнародных паселішчаў.

7 жніўня 1942 гады ў якасці камандзіра роты А 1-га рэйдэрскага батальёна высадзіў сваю роту пры штурме острова Тулагі на Брытанскіх Cаламонавых астравах. Пасля гэтага далучыўся да 5-га палка марской пяхоты на Гуадалканале, дзе прыняў удзел у бітве за дадзены востраў у якасці камандзіра 2-га батальёна. У снежні 1943 году ўдзельнічаў у штурме мыса Глостэр, Новая Брытанія, а ў верасні 1944 — бітве за Пелеліум[5].

У лістападзе па жнівень 1953 знаходзіўся ў Паўднёвай Карэі ў складзе 1-й дывізіяй марской пяхоты.

У чэрвені 1965 года прыняў камандаванне 3-ім экспедыцыйным корпусам марской пяхоты і 3-й дывізіяй марской пяхоты ў Паўднёвым В’етнаме, а таксама стаў галоўнакамандуючым ваенна-марскімі сіламі В’етнама і старэйшым дарадцам, каардынатарам I корпуса і I корпуса Рэспублікі В’етнам.

Сышоў у адстаўку 1 лютага 1971 года і пасля займаў пасаду дырэктара Моладзевага фонду марской пяхоты ЗША. Пазней каардынаваў расследаванне Сенатам ЗША міжнароднага незаконнага абароту наркотыкаў.

Памёр 26 сакавіка 1989 года ў сувязі з працяглай хваробы ў доме састарэлых у Галфпорце, штат Місісіпі. Пахаваны на Нацыянальных могілках Куантыка[6].

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Lewis William Walt // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lewis William Walt // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lewis William Walt // TracesOfWar
  4. Official Biography: General Lew Walt(нявызн.). USMC.
  5. Sledge, E.B. With the Old Breed: At Peleliu and Okinawa. New York: Presidio Press, 1981.
  6. U.S. Department of Veterans Affairs Gravesite Locator(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2006. Праверана 8 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генералы ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канзасе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Пурпурнае сэрца»
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў Карэі
Катэгорыя·Чатырохзоркавыя генералы (КМП ЗША)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Памерлі ў Місісіпі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага