wd wp Пошук:

Лхаса

Лхаса
Вуліца Лхасы

Лхаса[2] — гарадская акруга ў Тыбецкім аўтаномным раёне КНР, адміністрацыйны цэнтр аўтаномнага раёна. Тое, што часта называюць «горадам Лхаса» (гістарычная сталіца Тыбета) — гэта сучасны раён Чэнгуань гарадской акругі Лхаса. Лхаса з’яўляецца таксама традыцыйнай рэзідэнцыяй Далай-ламы. Літаральна ў перакладзе з тыбецкай «Лхаса» азначае «месца багоў».

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Адміністрацыйны падзел Лхасы

Гарадская акруга Лхаса дзеліцца на 1 раён, 7 паветаў:

Насельніцтва

Насельніцтва горада Лхаса складае каля 250 тыс. чалавек, а агульнае насельніцтва муніцыпалітэта — 521,500, уключаючы мігрантаў і выключаючы ваенны гарнізон. 100 000 чалавек складаюць мігранты.

Па перапісу 2000 года 81,6 % насельніцтва складаюць этнічныя тыбетцы. У гэты лік не ўваходзяць салдаты і неафіцыйныя мігранты, большасць якіх — кітайцы. Паводле ацэнак тыбецкага ўрада ў выгнанні, этнічныя тыбетцы ў горадзе Лхаса складаюць меншасць.

У апошні час праходзіла істотная лібералізацыя эканомікі Кітая, нямала кітайцаў пасялілася таксама ў ваколіцах Лхасы, актывізавалі мясцовую эканоміку.

Зноскі

  1. http://www.lasa.gov.cn/lasa/lsrk/column_common.shtml
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Лхаса
Катэгорыя·Гарады Тыбецкага аўтаномнага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Свяшчэнныя гарады
Катэгорыя·Будыйскія храмы і манастыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара