Луі дэ БРОЙЛЬ (15 жніўня 1892 — 19 сакавіка 1987) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1929), за адкрыццё хвалевай прыроды электрона. Член і часовы сакратар Французскай акадэміі навук.
Нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і герцагскага тытулу. Вывучаў гісторыю, затым звярнуўся да матэматыкі і фізікі. У час вайны, 4 гады служыў салдатам у радыёсувязі. Пасля, працягваў даследаванні ў агульнай фізіцы.
Дзякуючы тлумачэнням Эйнштэйна — фотаэфекту і тлумачэнню эфекту выпраменьвання абсалютна чорнага цела Макса Планка, дэ Бройль у сваёй доктарскай дысертацыі ў 1924 г. прадставіў гіпотэзу электронных хваль і выказаў здагадку, што да руху электрона трэба далучыць яшчэ адну ўласцівасць — уласцівасць хваль. Гэтая здагадка спачатку выклікала ў навуковай грамадскасці насмешкі, аднак яго тэорыя была пацверджана Цэймерам і Клінтанам Дэвісанам у 1927 г. У эксперыменце, які даказаў дыфракцыю электронаў у крышталях, дзе дыфракцыйны малюнак сведчыў аб хвалепадобнай прыродзе электронаў. З-за гэтае адкрыццё дэ Бройлю была прысуджана Нобелеўская прэмія.
Таксама гіпотэза дэ Бройля стала адным з асноўных пастулатаў новай квантавай механікі.
Асноўны артыкул: Хваля дэ Бройля Даўжыня хвалі дэ Бройля
h p
=
h
γ m v
=
h
m v
1 −
v
2
c
2
,
{\displaystyle \lambda ={\frac {h}{p}}={\frac {h}{\gamma mv}}={\frac {h}{mv}}{\sqrt {1-{\frac {v^{2}}{c^{2}}}}},}
дзе
λ
{\displaystyle \lambda }
— даўжыня хвалі, h — пастаянная Планка, p — імпульс, m — маса спакою часціцы, c — скорасць святла, v — скорасць часціцы, γ — множнік Лорэнца.