wd wp Пошук:

Луі Барту

Жан-Луі Барту (фр.: Jean Louis Barthou; 25 жніўня 1862 — 9 кастрычніка 1934) — французскі палітык і дзяржаўны дзеяч перыяду Трэцяй рэспублікі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Аларон-Сент-Мары (гістарычная вобласць Аквітаніі) 25 жніўня 1862 года. Атрымаў юрыдычную адукацыю, але вельмі хутка ўключыўся ў палітыку. Упершыню быў абраны ў французскі парламент у 1889 годзе. З 1894 Барту займае розныя міністэрскія пасты, а з 22 сакавіка па 9 снежня 1913 года быў прэм’ер-міністрам Францыі. У 1923—1926 гадах быў старшынёй Репарацыйнай камісіі.

9 лютага 1934 г. ўступіў на пасаду міністра замежных спраў, але быў забіты ў Марселі 9 кастрычніка 1934 г. разам з югаслаўскім каралём Аляксандрам I. Барту быў ключавой фігурай у распрацоўцы Франка-савецкага дагавора аб узаемадапамозе, які быў падпісаны ў 1935 годзе ўжо яго пераемнікам П’ерам Лавалем.

Зноскі

  1. Барту Луи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119069954 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. L’Homme libre — 1934. — P. 1. — ISSN 1256-0170; 2419-0241
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Атлантычныя Пірэнеі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Францыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вежы і Мяча
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Сант’яга (Партугалія)
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Забітыя палітыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Адвакаты Францыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі ваеннага ведамства Францыі
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Францыі
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Францыі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Марселі