wd wp Пошук:

Луіза Мікаэлі

Луіза Шарлота Элена Мікаэлі, народжаная Мікаль (швед. Louise Charlotte Helene Michaëli: 17. мая 1830, Стакгольм — 23 лютага 1875, там жа) — шведская оперная спявачка (сапрана).

Біяграфія

Лавіса (пасля Луіза) Мікаль нарадзілася ў 1830 годзе ў Стакгольме, у музычнай сям’і. У 1849 годзе адбыўся яе дэбют на сцэне Каралеўскай оперы ў Стакгольме ў партыі Эльвіры («Дон Жуан» Моцарта). Пасля яна ўдасканальвала свой талент ў Юліуса Гюнтэра ў Стакгольме і ў Мануэля Гарсіа ў Лондане. У 1852 годзе Луіза заключыла трохгадовы кантракт з Каралеўскай операй, які затым быў працягнуты яшчэ на тры гады. Дзякуючы выбітным поспехам яна ў 24 гады стала членам Шведскай каралеўскай музычнай акадэміі. У 1855—1856 гадах яна таксама гастралявала ў Даніі і Германіі, выступаючы ў Капенгагене, Гамбургу, Берліне, Дрэздэне і іншых гарадах.

З 1859 па 1863 год Мікаэлі спявала ў лонданскім Тэатры Яе Вялікасці, а таксама працягвала выступу ў Германіі, Нідэрландах, Нарвегіі і Даніі. У 1864 годзе яна вярнулася ў Стакгольмскую оперу. Луіза Мікаэлі валодала выразным голасам яркага серабрыстага тэмбру; сярод яе партый былі Леанора ў «Трубадуры» Вердзі, донна Ганна ў «Дон Жуане» Моцарта, Графіня ў «Вяселлі Фігара», Царыца Ночы ў «Чароўнай флейце», Клітэмнестра ў «Іфігеніі ў Аўлідзе» Глюка, Норма ў аднайменнай оперы Беліні, Маргарыта ў «Гугенотах» Меербера, Мацільда ​​ў «Вільгельме Тэле» Расіні і інш.

У 1860 годзе Луіза выйшла замуж за свайго стрыечнага брата Карла Якаба Мікаэлі. У 1869 годзе яна была ўзнагароджана Медалём літаратуры і мастацтваў. У 1870 годзе спявачка атрымала цяжкі ўдар: памерла яе дзіця, а неўзабаве і муж. Луіза Мікаэлі лячылася ад сухотаў у Італіі. Аднак хвароба прагрэсавала, і 23 лютага 1875 года артыстка памерла.

Зноскі

  1. Lovisa (Louise) Charlotta Helena Michaëli Праверана 27 жніўня 2020.
  2. 1 2 3 4 Lovisa (Louise) C H Michaëli // (unspecified title) Праверана 11 сакавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1830 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта