wd wp Пошук:

Лусаіл

Лусаіл (араб. لوسيل‎‎) — другі па велічыні горад Катара, які размяшчаецца на поўначы муніцыпалітэта Эд-Даіян. Лусаіл размешчаны на поўнач ад Дохі на 23 кіламетры на плошчы больш за 38 квадратных кіламетраў. Плануецца, што па заканчэнні будаўніцтва горада ў ім будзе пражываць каля 455 тысяч чалавек[1].

Лусаіл быў абраны адной з пляцовак правядзення чэмпіянату свету па футболе ў 2022 годзе. На Нацыянальным стадыёне Лусаіл пройдзе ўрачыстае адкрыццё турніру, фінал і іншыя этапы чэмпіянату. У 2015 годзе горад прыняў чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчын. У горадзе таксама размешчана гоначная траса Формулы-1, на якой у 2021 годзе прайшло Гран-пры Катара.

Зноскі

  1. Smart City (нявызн.) (недаступная спасылка). Lusail City. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 21 лістапада 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Катара
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты