wd wp Пошук:

Луперкаліі

Луперкаліі (лац.: Lupercalia ад lupus-воўк) - старажытнарымскае язычніцкае свята ўрадлівасці ў гонар Луперка (Lupercus) - бога Фаўна; фестываль, звязаны з пастушаскім культам.

Фестываль адбываўся з 13 па 15 лютага ў гроце Lupercal каля падножжа ўзгорка Палацін, дзе, згодна з паданнем ваўчыца выгадавала Ромула і Рэма, заснавальнікаў Рыма. Кожны год луперкі, жрацы Луперка з патрыцыянскай моладзі, збіраліся ў гэтым гроце, дзе на адмысловым алтары прыносілі ў ахвяру маладых коз і сабак, пасля рытуальнай трапезы луперкі разразалі шкуры ахвярных казлоў, і, ўзброіўшыся кавалкамі шкур, і распрануўшыся дагала, бегалі па гораду, хвастаючы ўсіх сустрэчных кавалкамі шкур. Жанчыны ахвотна падстаўлялі целы пад удары, паколькі лічылася, што сцябанне луперка дапамагае лягчэй нарадзіць[1]. У Старажытным Рыме Луперкаліі лічыліся запазычанай ўрачыстасцю старажытнагрэчаскага бога Пана, які як апякун статкаў і ахоўнік іх ад ваўкоў меў мянушку Луперк.

У 496 годзе Папа Геласій I забараніў Луперкаліі. З цягам часу святкаванне Дня Святога Валянціна як дня закаханых замяніла Луперкаліі[2].

У літаратуры

Зноскі

  1. The Lupercalia (Smith’s Dictionary, 1875)
  2. Андрэй Кураеў. 14 февраля - День святого Валентина? Архівавана 4 жніўня 2012. // «Православие в Татарстане», 14.02.2009 копія(недаступная спасылка)
  3. Плутарх. Цэзар, 61.
  4. Авідзій. Фасты, ІІ, 15 студзеня.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Святы Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Рэлігія ў Старажытным Рыме