wd wp Пошук:

Лулу і Брыгз

«Лулу і Брыгз» (укр.: «Dog») — амерыканскі фільм жанру — роўд-муві. Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 18 лютага 2022 года. Гэта гісторыя пра сумеснае падарожжа чалавека і сабакі, якія праходзяць праз прыгоды і пачынаюць сябраваць. І гэтае сяброўства змяняе ўсё.

Апісанне

Герой Татума — Джэксан Брыгз — былы вайсковец. Праз траўму галавы Брыгз не мае дазволу служыць у арміі, але ж ён спадзяецца туды вярнуцца — трэба толькі, каб за яго закінулі слоўца. Гэтую задачу Брыгзу дапамогуць вырашыць, калі ён выканае заданне, то-бок даставіць Лулу на пахаванне ў Арызону.

І Лулу, і Брыгз маюць сваё цяжкае мінулае, і праз гэта не могуць давяраць навакольным і ўсяму свету. Сумеснае падарожжа дапамагае ім змяніцца да лепшага.

З аднаго боку, у стужцы хапае момантаў, што дэманструюць: і Лулу, і Брыгз усё яшчэ не пазбавіліся свайго посттраўматычнага расстройства. Напрыклад, сабака неяк бачыць чалавека ў мусульманскім адзенні і адразу нападае на яго, бо гэта тое, чаму аўчарку вучылі. Тым часам Брыгз хваліцца, колькі чалавек ён паспеў забіць, і не надта аналізуе, што гэта значыць.

Сюжэт

Лулу — бельгійская аўчарка (яе граюць тры розныя і сапраўды таленавітыя сабакі). Гэта былы армейскі пёс, істота, якую вучылі пераследаваць і забіваць людзей. Ён удзельнічаў у сапраўдных баях у Іраку і Афганістане. Лулу пакутуе ад наступстваў посттраўматычнага сіндрому, паводзіць сябе нестабільна і часам дэманструе лютасць.

Сабаку трэба даставіць на пахаванне былога ваеннага афіцэра, які некалі трэніраваў Лулу. Шлях няблізкі — са штата Вашынгтон у Арызону, каля тысячы кіламетраў. І ў гэтым падарожжы сабаку будзе суправаджаць чалавек, бадай, з не менш складанай гісторыяй[5]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 (unspecified title) Праверана 11 кастрычніка 2021.
  2. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2022.
  3. (unspecified title) Праверана 29 красавіка 2022.
  4. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 2 сакавіка 2022.
  5. Фільм тыдня: «Лулу і Брыгз». Светлая гісторыя пра тое, як чалавек і сабака змянілі адзін аднаго
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Фільмы ЗША 2022 года
Катэгорыя·Фільмы MGM
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы 2022 года
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Фільмы пра сабак
Катэгорыя·Фільмы FilmNation Entertainment
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Кінакамедыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0