wd wp Пошук:

Лукіян Антыяхійскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Лукіян.

Лукіян Антыяхійскі (пам. у 312 годзе) — прэсвітар, багаслоў, адзін з першых рэдактараў Бібліі. Шануецца як святы ў ліку прападобнамучанікаў, памяць у Праваслаўнай царкве здзяйсняецца 15 кастрычніка (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 7 студзеня.

Нарадзіўся ў сірыйскім горадзе Самасаце. У 12-гадовым узросце ён застаўся сіратой. Лукіян раздаў маёмасць жабракам, а сам пайшоў у горад Эдэсу да спавядальніка Макарыя, пад кіраўніцтвам якога вывучаў Свяшчэннае Пісанне і вучыўся падзвіжніцкаму жыццю. Паводле паведамлення Аляксандра Александрыйскага ў Антыёхіі вучыўся ў ерасіярха Паўла Самасацкага. Лічыцца адным з заснавальнікаў Антыяхійскай багаслоўскай школы, у якой вучыліся многія будучыя дзеячы арыянства, уключаючы самога Арыя.

Галоўнай заслугай Лукіяна стала праца па выверцы і рэдагаванню грэчаскіх біблейскіх тэкстаў, у прыватнасці ён старанна зверыў Септуагінту з яўрэйскім арыгіналам, аднавіўшы сапсаваныя перапісчыкамі фрагменты. Варыянт старазапаветнага тэксту Лукіяна атрымаў назву «Лукіянава рэцэнзія».

Паводле паведамлення Еўсевія Кесарыйскага ў часы Вялікага ганення пры імператары Максіміне Святы Лукіян быў схоплены па даносе і адпраўлены ў нікамедыйскую вязніцу, дзе на працягу 9 гадоў умацоўваў хрысціян, якія сядзелі з ім, у спаведніцтве, пераконваючы іх не баяцца катаванняў і смерці. Ад працяглых катаванняў і голаду Святы Лукіян сканаў у няволі.

Паводле жыція перад смерцю, жадаючы прычасціцца на свята Богаяўлення, прыкаваны ланцугамі да ложка мучанік-прэсвітар здзейсніў на сваіх грудзях літургію, і ўсе хрысціяне, якія знаходзіліся ў вязніцы, прычасціліся. Цела Святога Лукіяна было кінута ў мора, але, паводле жыція, праз 30 дзён дэльфіны вынеслі яго на бераг і вернікі пахавалі яго.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Турцыі
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя IV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 312 годзе
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Арыянства
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя III стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 240 годзе
Катэгорыя·Прападобнамучанікі