wd wp Пошук:

Лука-райкавецкая культура

Лука-райкавецкая культура — археалагічная культура плямён, якія ў VIIIX стст. жылі на тэрыторыі Украіны, Малдовы, паўднёвай Беларусі, Балгарыі, Румыніі.

Гісторыя вывучэння культуры

Назва паходзіць ад селішча(укр.) бел. каля в. Райкі (урочышча Лука) Бэрдычаўскага раёна Жытомірскай вобласці, якое даследавала экспедыцыя Інстытута археалогіі АН Украінскай ССР(укр.) бел. у 19461948 пад кіраўніцтвам В. К. Ганчарова. Найбольш раннія матэрыялы вылучаны на паселішчах у нізоўях Р. Рось(укр.) бел. (прыток Дняпра) каля в. Сахніўка ва Украіне (канец VII — сярэдзіна VIII стст.). Лука-райкавецкая культура склалася на аснове пражскай культуры, яе пакінулі ўсходнія славяне на этапе фарміравання дзяржаўнасці ў раннім сярэдневеччы. На тэрыторыі Беларусі помнікі Лука-райкавецкай культуры распаўсюджаны на тэрыторыі пражскай культуры, выходзячы за яе межы на поўначы (паселішча каля в. Радагошча Навагрудскага раёна).

Тэрыторыя распаўсюджвання

Тэрыторыя Украіны ў VIII ст. Лука-райкавецкая культура

Насельніцтва жыло па берагах рэк на селішчах і гарадзішчах. На фінальным этапе культуры назіраецца сацыяльная стратыфікацыя паселішчаў на племянныя цэнтры, адкрытыя гандлёва-рамесніцкія паселішчы, або протагарады, і аграрныя паселішчы.

Жылыя і гаспадарчыя пабудовы

Пахавальны абрад — трупаспаленне, могільнікі грунтавыя і курганныя. Крэміраваныя рэшткі нябожчыка змяшчалі на рытуальных вогнішчах на гарызонце альбо ў насыпу курганоў. Зафіксаваны канаўкі ці агароджы з вертыкальных бярвён, якія абкружалі пахаванні. Жытлы даследаваліся на селішчах Дружба, Хотамель, Гарадзішча. Прадстаўлены паўзямлянкавымі і наземнымі пабудовамі са зрубавай, слупавой і плятнёва-каркаснай канструкцыяй сцен, плошча 12— 30 м². Ацяпляліся глінабітна-каменнымі пячамі, збудаванымі на падлозе альбо над падпечнай ямай.

Рэчавы комплекс

Кераміка ляпная (таўстасценныя пасудзіны з адагнутымі шыйкамі, часам аздобленыя па ўсёй паверхні кругавым хвалістым арнаментам) і кругавая (таўстасценныя гаршкі з вертыкальнымі апьбо адагнутымі вонкі шыйкамі, аздобленымі па ўсёй паверхні кругавым хвалістым і лінейным арнаментам). Рэчавы матэрыял прадстаўлены прыладамі працы, зброяй, даспехамі, рыштункам вершніка і баявога каня, дэталямі касцюма, упрыгажэннямі і побытавымі рэчамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Археалогія ў Малдове
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Румыніі
Катэгорыя·Археалогія ў Балгарыі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Беларусі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Еўропы