Лу́кашынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лукашына.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Драбышоўскага і Іўеўскага сельсаветаў[1]. 4 студзеня 1958 года ў склад Ліпнішкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Дунай, Едкавічы, Русакі, Сенькавічы і Судрогі)[2]. 1 верасня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Іўеўскага пассавета.