wd wp Пошук:

Лукас Клапфер

Лукас Клапфер (ням.: Lukas Klapfer; нар. 25 снежня 1985, Айзенерц) — аўстрыйскі дваяборац, трохразовы бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (2014 і 2018), двухразовы бронзавы медаліст чэмпіянатаў свету ў камандным першынстве.

У Кубку свету Клапфер дэбютаваў 29 студзеня 2005 года, у студзені 2009 года ўпершыню трапіў у тройку найлепшых на этапе Кубка свету, у каманднай гонцы. Усяго на сённяшні момант мае 4 трапленні ў тройку найлепшых на этапах Кубка свету, 1 у асабістых спаборніцтвах і 3 у камандных. Найлепшым дасягненнем у выніковым заліку Кубка свету для Клапфера з’яўляецца 14-е месца ў сезоне 2008/09.

На Алімпіядзе 2014 года ў Сочы стаў 12-м у турніры на нармальным трампліне + 10 км, 15-м у спаборніцтвах на вялікім трампліне + 10 км, і заваяваў бронзавы медаль у камандных спаборніцтвах.

За сваю кар’еру ўдзельнічаў у двух чэмпіянатах свету, найлепшы вынік 5-е месца ў каманднай гонцы на чэмпіянаце свету 2013 года.

На Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ў дваябор’і (нармальны трамплін + 10 км) ён паказаў трэці вынік, саступіўшы пераможцу 18,1 секунды і заваяваў бронзавы медаль.

Зноскі

  1. Lukas KLAPFER // Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту — 1924.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў зямлі Штырыя
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Дваяборцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дваяборцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Дваяборцы Аўстрыі
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года