wd wp Пошук:

Лукавая

Лукава́я, Рубежка — рака ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Удра (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі складае 12 км[2]. Плошча вадазбору — 63 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні — 8,9 ‰. Пачынаецца ў напрамку на поўнач ад вёскі Буды, ля Купалаўскага ўрочышча. На захад ад вёскі Жукаўка прымае ў сябе ручаі, што сцякаюць з гары Лысай. Цячэ па лясістай мясцовасці Лагойскага ўзвышша. Упадае ў раку Удру на паўночны захад ад вёскі Гайдукоўка.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-67. Выданне 1981 г.(руск.)
  2. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Іліі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Мінскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта